Рышард Качароўскі
Ры́шард Качаро́ўскі (польск.: Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні (1989—1990). БіяграфіяНапярэдадні Другой Сусветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку. Пасля 17 верасня 1939 года перайшоў у падполле, дзе арганізаваў «Шэрыя шэрагі» (польск.: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКУС, атрымаў смяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛАГу. Са зняволення выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталіным пра ўтварэнне польскай арміі генерала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касіна.[2] Пасля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955—1988 гадах кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнанні, а 19 ліпеня 1989 года заняў пасаду прэзідэнта Польскай Рэспублікі ў выгнанні. 22 снежня 1990 года, пасля першых свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сімвалы прэзідэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзідэнту Леху Валенсу. У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I класа (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Св. Міхала і Св. Юрыя. Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia