Аляксандр Квасьнеўскі
Аляксандр Квасьнеўскі (польск.: Aleksander Kwaśniewski; 15 лістапада 1954, Бялагард, Кашалінскае ваяводства) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Польскай Рэспублікі 1995—2005 (перавыбраны ў 2000 на пяцігадовы тэрмін). БіяграфіяНарадзіўся ў Бялагарде (Польшча). У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся членам Сацыялістычнага саюза польскіх студэнтаў (па-польску Socjalistyczny Związek Studentów Polskich) і быў міністрам спорту ва ўрадзе ў 1980-х гадах. Пасля скасавання Польскай Народнай Рэспублікі стаў лідарам левага крыла Сацыял-дэмакратычнай партыі Польшчы, пераемніцы былой кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі, а таксама адным з заснавальнікаў Дэмакратычнага левага альянсу. Квасьнеўскі быў абраны на пасаду прэзідэнта ў 1995 годзе, абыйдучы свайго суперніка, Леха Валенсу. Ён быў пераабраны на другі тэрмін у 2000 годзе ў вырашальнай перамогі з першага раунда. Ягоны тэрмін скончыўся 23 снежня 2005 г, калі ён перадаў уладу свайму пераемніку, кансерватару Леху Качыньскаму. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia