Станіслаў Астроўскі
Стані́слаў Астро́ўскі (польск.: Stanisław Ostrowski; 29 кастрычніка 1892, Львоў — 22 лістапада 1982, Лондан) — польскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні з 8 красавіка 1972 па 8 красавіка 1979 года. Апошні польскі прэзідэнт горада Львова. Урач. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і былога ссыльнага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля заканчэння гімназіі, вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Львова і Вены. З юнацтве займаўся палітычнай дзейнасцю. З 1912 — член канспірацыйнай Нацыянальнай маладзёжнай арганізацыі. Браў удзел у польскім «Саюзе актыўнай барацьбы» і ваеннай арганізацыі — «Стралецкі саюз», скончыў пры ім афіцэрскую школу. Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у I брыгадзе польскіх легіёнаў. Ваенны ўрач. У лістападзе 1918 — падчас польска-ўкраінскай вайны браў удзел у бітве за Львоў. Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 служыў галоўным урачом добраахвотніцкага пяхотнага палка Войска Польскага. Пасля вайны ў 1922 у чыне капітана быў дэмабілізаваны. Працаваў выкладчыкам у львоўскім універсітэце Яна Казіміра. Дацэнт. Аўтар шэрагу навуковых прац у вобласці дэрматалогіі. З 1930 — дэпутат сейма Польшчы (1930, 1935, 1938). З 1934 абраны віцэ-прэзідэнтам, а ў 1936—1939 — апошні прэзідэнт горада Львова. Пасля савецка-польскай вайны 1939 года і капітуляцыі Львова ў верасні быў арыштаваны органамі НКУС і дастаўлены ў Маскву. Пасля разгляду справы, С. Астроўскі быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагерах Гулага. У 1941 паводле пагаднення Сікорскага-Майскага быў амніставаны, і пасля вызвалення разам з арміяй Андэрса эвакуіраваўся з СССР на Блізкі Усход. Браў удзел у бітвах з нямецкімі часцямі ў Італіі, дзе быў урачом ваенных шпіталяў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1946 жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, дзе з 1955 працаваў урачом-дэрматолагам. З 1962 — на пенсіі. Супрацоўнічаў з Саветам Трох, пры прэзідэнце Польшчы ў выгнанні Аўгусце Залескім, у які ўваходзілі Уладзіслаў Андэрс, Томаш Арцішэўскі і Эдвард Бернард Рачынскі. 24 лютага 1971 Аўгуст Залескі прызначыў яго пераемнікам на пасадзе Прэзідэнта Рэчы Паспалітай. 9 красавіка 1972 праз 2 дні пасля смерці Залескага, Станіслаў Астроўскі стаў 4-м Прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля заканчэння 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перадаў іх свайму пераемніку Эдварду Рачынскаму. Памёр 22.11.1982 у Лондане. Пахаваны на могілкі польскіх лётчыкаў у г. Ньюарк-он-Трэнт побач з магіламі папярэдніх прэзідэнтаў Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і генерала Уладзіслава Сікорскага. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia