Сабачая воўна![]() Сабачая воўна (англ.: chiengora, ням.: Hundehaar) — тэкстыльнае жывёльнае валакно , вырабленае з поўсці свойскага сабакі. Яна вырабляецца шляхам прадзення расчасанай сабачай поўсці , якой павінна быць не менш за 4 см даўжынёй[1]. Калі поўсць вычэсваць з падшэрсткам , у выніку атрымліваецца мяккая, цёплая воўна, пры прадзенні досыць доўгай поўсці без падшэрстка атрымліваецца больш грубая воўна з большым бляскам[2]. Выкарыстанне стрыжанай поўсці таксама магчыма, але прадзеная воўна будзе «кусачай»[1]. Каля 10-20 працэнтаў масы губляецца падчас часання , адціскання і мыцця састрыжанай поўсці[3]. Аднак сабачая воўна ў 8 разоў цяплей авечай[2]. З сучасных парод асабліва падыходзяць даўгашэрсныя пароды з падшэрсткам, такія як нямецкая аўчарка, бельгійская аўчарка , белая швейцарская аўчарка , даўгашэрсны коллі , брыяр , бабтэйл , барадаты коллі , а таксама пастуховыя сабакі, такія як шарпланінская аўчарка , польская нізінная аўчарка , славацкі чувач, каўказская аўчарка, ньюфаўндленд, хававарт , вялікі швейцарскі зенненхунд , леанбергер , залацісты рэтрывер , шпіцы , паўночныя пароды , у тым ліку самаеды, чау-чау , пудзелі, малы львіны сабака , мальтыйская балонка , ёркшырскі тэр'ер і іншыя. ![]() Сабачая воўна ў мінулымУ мінулым сабачая воўна выкарыстоўвалася ў Амерыцы да прыбыцця еўрапейцаў, і для гэтай мэты выводзіліся спецыяльныя пароды, якія зараз вымерлі: салішскі шарсцісты сабака быў шарсцістым сабакам з паўночна-заходняга краю Злучаных Штатаў і паўднёвага захаду Канады. Ён быў крыху большы за сучасных мініяцюрных шпіцаў і меў густую, пераважна белую поўсць. Шэрсць выкарыстоўвалася для вырабу адзення і коўдраў[4]. Традыцыйна сабачая поўсць таксама выкарыстоўвалася прадстаўнікамі плямёнаў нага ў Індыі, дзе з воўны чорных сабак ткалі дываны[5]. Выкарыстанне сабачай воўны ў XXI стагоддзі![]() У ЗША, па паведамленнях, цікавасць да аматарскага прадзення воўны сабак значна ўзрасла ў 2-м дзесяцігоддзі. Інструкцыі па ручным прадзенні і вязанні сабачай воўны даступныя ў інтэрнэце[6]. Прыблізна ў 2021 годзе ў Індыі ў лабараторыі была выраблена ротарная пража (таўшчынёй да 42 тэкс) у 16 розных сумесях з сабачай воўнай. Толькі для сумесяў з утрыманнем ніжэй за 25 % сабачай воўны фізічныя паказчыкі былі якасна супастаўныя са звычайнай змешанай пражай[7]. Пража з розных сумесяў сабачай воўны (парода сабак лхаскі апса ) з поліэстэрам і поліакрылам была перапрацавана ў трыкатажныя тканіны з рабрыстым перапляценнем . Чыстая сабачая воўна мае прыкладна на 38 % вышэйшыя цеплаізаляцыйныя магчымасці, чым 100 % авечая воўна, але іншыя ўласцівасці, такія як паветрапранікальнасць, скатванне , парапранікальнасць, як правіла, горшыя, чым у авечай воўны. Толькі трыкатаж з сумесі 75 % поліэстэр/25 % сабачая воўна паказала больш высокую трываласць і камфорт пры нашэнні[8]. У 2017 годзе ў Германіі была заснавана стартап-кампанія «YarnSustain», якая пастаўляе змешаную пражу машыннага прадзення для ручнога вязання (напрыклад, 50 г сумесі 40 % сабачай воўны/30% альпакі/30% авечай воўны каштуюць прыкладна за 20 еўра), вырабленую ў адпаведнасці з ўласнай тэхналогіяй, і тканіны са змешанай пражы з сабачай воўнай[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia