Шарсцяная тканіна

Шарсцяная тканіна — тэкстыльная тканіна з шарсцяной пражы. Чысташарсцяная тканіна мае да 10 %, паўшарсцяная да 10—80 % іншых валокнаў. Паводле структуры нітак (пражы) шарсцяныя тканіны падзяляюць на грабенныя (камвольныя), тонка- і грубасуконныя. Грабенную ткуць з гладкай і тонкай пражы грабеннага прадзіва, з добра бачным малюнкам перапляцення. Суконныя атрымліваюць з пухкай і параўнальна тоўстай пражы апаратнага прадзіва.

Шарсцяныя тканіны вызначаюцца ўстойлівасцю да выцірання, дзеяння святла і хімічнай ачысткі, трываласцю, гіграскапічнасцю, высокімі цеплаахоўнымі якасцямі. Дабаўленне да шэрсці сінтэтычных валокнаў павышае зносаўстойлівасць шарсцяных тканін, але зніжае іх гіграскапічнасць і павялічвае здольнасць да пілінгавання (утварэння валакністых камячкоў на паверхні тканін).

З шарсцяных тканін шыюць верхняе адзенне — сукенкі, касцюмы, паліто, выкарыстоўваюць у тэхнічных мэтах.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya