Светазар Бароевіч нарадзіўся ў вёсцы Умеціч, у кароннай зямлі, якая насіла гучнае імя Ваенная Мяжа (Вайна Краіна). Бацькам будучага фельдмаршала быў гранічар, обер-лейтэнант Адам Бароевіч, маці — Табара Бароевіч, народжаная Каварбашыч. Бацькі Светазара належалі да нешматлікай і малавядомай генерацыі праваслаўныххарватаў[4][5][6][7][8][9]. Светазар вучыўся ў пяхотнай кадэцкай школе ў Лібенаў. 1 мая1875 года выраблены ў лейтэнанты. Служыў у 52-м венгерскім пяхотным палку ў Грацы. У 1878 годзе ўдзельнічаў у кампаніі па акупацыі Босніі і Герцагавіны. Вызначыўся пры заняцці Сараева. Узнагароджаны Крыжам за ваенныя заслугі. У 1880 годзе выраблены ў обер-лейтэнанты, скончыў ваенную акадэмію ў Вене. Прылічаны да Генеральнага штабу. З 1883 года служыў у 63-яй пяхотнай брыгадзе. З 1887 па 1891 выкладаў у Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі. У 1892 выраблены ў маёры. Начальнік штаба 19, 18, 27 пяхотных дывізій.
У 1899 ажаніўся з Леанцінай, дачкой палкоўніка Фрыдрыха Рытэра фон Роснера. У іх нарадзіўся сын Фрыдрых (Фрыц), названы ў гонар дзеда па маці. З 1904 года Светазар Бароевіч — камандзір 12-га палка Каралеўскага Харвацкага дамабранства. З 1912 — камандзір VI армейскага корпуса. Выраблены ў генералы пяхоты.
Восенню 1914 і зімой 1915 года абараняў праходы ў Карпатах супраць 8-й рускай арміі генерала Брусілава. Брусілаву ўдалося захапіць Дукельскі перавал і Лупкоўскі перавал, але не прасунуцца далей. Вясной 1915 года, пасля Горліцкага прарыву, удзельнічаў у агульным наступе, заняў Перамышль.
У чэрвені 1915 года, пасля ўступлення Італіі ў вайну супраць цэнтральных дзяржаў, пераведзены на Італьянскі фронт. Прызначаны камандуючым 5-й арміі. Адбіў некалькі наступаў праўзыходзячых італьянскіх сіл. З 1917 года — камандуючы групай армій «Бароевіч», якая складалася з 1-й і 2-й армій «Ізонца». 1 лютага1918 года выраблены ў фельдмаршалы. Змяніў эрцгерцага Яўгена на пасадзе галоўнакамандуючага войскамі на Італьянскім фронце.
У 1916 годзе Бароевічу было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Заграба[10].
Працы фельдмаршала Бароевіча
Durch Bosnien: illustrirter Führer auf der k. k. Bosna-Bahn und der bosnisch-hercegovinischen Staatsbahn Doboj-Siminhan, Verl. d. k. k. Bosna-Bahn, Beč, 1887., (2. izd. 1890.)
O vojni proti Italiji od feldmaršala Boroevića, Ljubljana, 1923.
O ratu protiv Italije: sa 3 priloga, Delniška tiskarna d. d., Ljubljana, 1923.
↑[1]Архівавана 26 красавіка 2012. Milan Pojić, Vojskovođa Svetozar Boroević 1856—1920, Hrvatski državni arhiv, Zagreb, 2006 «…Odredbe Narodnog vijeća o željeznicama za koje sam saznao tijekom noći u najkraćem će vremenu vojsku učiniti bespomoćnom zbog nedostatka hrane i posljedice će biti katastrofalne za južnoslavenska područja jer će horde nedisciplinirane vojske i Talijana, koji se ne mogu u ovom trenutku zaustaviti, nahrupiti preko Kranjske i Hrvatske i zato Vas molim ne kao general, ne kao posljednji sin zemlje već kao domoljub koji svoju domovinu voli isto tako kao i svaki drugi Hrvat i apeliram na domoljublje NV da se ukinu ove odredbe koje bio pretvorile vojsku u horde koje bi uništile posljednje tekovine. Neka željeznički promet bude slobodan…» (телеграмма Бороевича Народному совету СХС, 1. ноября 1918. г.)
«„Dragi Slavko! … Zahvaljujem Vam na pokušajima rehabilitacije. Budući da ne poznajem prilike u Hrvatskoj, prepuštam Vam sve odluke. Bilo bi mi žao ako bi mi se pred zemljacima u Hrvatskoj tek na traženje Srbije osigurala zadovoljština. Postoji li mogućnosti da se cijeli zapisnik, naravno preveden, preda Obzoru na objavljivanje s mojim komentarom o mom svjetonazoru kao Hrvata i utjecaju u prilog Južnih Slavena tijekom rata?… Srdačno, Vaš stari Boroević, feldmaršal.“ » (писмо Бороевича Славку Кватернику, 1919. г.)
↑Morselli, Mario (2001). Caporetto, 1917: victory or defeat?. Routledge. p. 41. ISBN0714650730, 9780714650739. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
↑Palmer, Alan (2000). Victory 1918. Grove Press. p. 185. ISBN0802137873, 9780802137876. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
↑Tucker, Spencer (1996). The European powers in the First World War:. Taylor & Francis. p. 762. ISBN0815303998, 9780815303992. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
↑Burg, David F. Burg (2004). Almanac of World War I. University Press of Kentucky. p. 67. ISBN0813190878, 9780813190877. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)