Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Светлагорску. Гісторыя1960 год — адкрыццё ў Шацілках вячэрняга філіяла Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума. Набор ажыццяўляўся па спецыяльнасцях «Кацельні паратурбінныя ўстаноўкі», «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», гэта было звязана па-першае з будованай Васілевіцкай ДРЭС. Установа размяшчалася ў двухпаверховым будынку па вуліцы Зялёнай. Першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе, а ўжо ў наступным годзе пачаўся набор па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў». У 1965 годзе пераўтвораны ў Светлагорскі вячэрні індустрыяльны тэхнікум, а ўжо на наступны год філіял пераўтвораны ў самастойную ўстанову — Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум. Ва ўмовах буйнога росту горада, з 1969 года пачаўся прыём па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У 1982 годзе тэхнікум перанесены з вуліцы Зялёнай ў новы будынак (арх. У. К. Філатаў[1]) па вуліцы Шашэйнай. У 1983 годзе першы набор па спецыяльнасці «Водныя шляхі зносін» і «Эксплуатацыя суднавых энергетычных установак». У 1990 годзе набор па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў». У 1996 годзе набор па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль». У 2007 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж. Спецыяльнасці
Дырэктары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia