Каралеваслабодскія камяні з крыжамі
Каралеваслабодскія камяні з крыжамі — гранітныя валуны, на якіх высечаны старадаўнія выявы крыжоў; гістарычныя славутасці. Выяўлены пры археалагічных раскопках у вёсцы Каралева Слабада-2 (Краснаўскі сельсавет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). Знаходзяцца на тэрыторыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея. Валуны можна аднесці да т. з. закладных (падмуркавых) камянёў з крыжамі[1]. Яны з'яўляюцца адметнымі прыкладамі знаходак, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб старадаўніх звычаях. Камень 1![]() У 2007 г. пры раскопках г. Казімір, які існаваў у 17 ст. на месцы в. Каралева Слабада-2, былі знойдзены фундаментныя валуны. Як лічыць доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (г. Мінск), яны ляжалі ў падмурку вялікай пабудовы, магчыма, ратушы. Пасля перавозкі знаходак у Музей гісторыі г. Светлагорска рабочы музея заўважыў на адным з валуноў выяву 4-канцовага крыжа. Просты роўнаканцовы крыж мае даўжыню каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах, пры іх шырыні і глыбіні каля 1 см.[2] Камень 2У 2009 г. у в. Каралева Слабада-2 вяліся раскопкі на царковішчы Благавешчанскага храма, які вядомы па дакументах з 1835 г. (як мяркуецца, існаваў з часу г. Казіміра). Пры раскопках былі выяўлены фундаментныя валуны[3]. На адным з іх кіраўнік раскопак С. Рассадзін вызначыў неглыбока высечаную выяву 6-канцовага крыжа, пад якім сімвалічная выява гары Галгофа. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia