Першамайскі (мікрараён, Светлагорск)
Мікрараён Першамайскі (руск.: микрорайон Первомайский)[1] — другі па ліку мікрараён Светлагорска. Межы мікрараёна праходзяць па вуліцах: 50 год Кастрычніка, Батава, Леніна, Калініна, Свярдлова. Мікрараён мяжуе з Кастрычніцкім, Маладзёжным, Юбілейным мікрараёнамі, на поўдні і захадзе з ляснымі масівамі. ГісторыяПланы па будаўніцтву мікрараёну былі сфармаваны ад пачатку будаўніцтва 1-га мікрараёна у пачатку 1960-х. Архітэктарам праекта выступала Лідзія Іосіфаўна Анікіна, якая працавала над праектам у 1965—1971 гг. На месцы мікрараёна быў хваёвы лес. Першае будаўніцтва пачалося ў 1967 годзе. Першая чарга будаўніцтва — 5, 4, 1, 2, 6 і 14, 13, 15 дамы, якія сфармавалі два падобныя кварталы. Другая чарга будаўніцтва пачалася ў пачатку 1970-х з паўночнага боку. У 1969 годзе адкрываецца 5 школа, а ў 1971 годзе 6 школа. У гэтыя гады таксама пабудаваны кінатэатр «Юнацтва» і ДК Хімікаў (цяпер Гарадскі цэнтр культуры). Асноўныя рысы мікрараёна склаліся ў сярэдзіне 1970-х гадоў. У 1980-90-я былі пабудаваны 9- і 12-павярховыя, буйнапанэльныя і цагляныя гмахі адпаведна. З 2004 па 2015 будаваўся ГЦ «Бярозкі». У 2016 безыменны сквер атрымаў назву Перамогі. Установы
Славутасці![]() Да спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовага значэння адносіцца роспіс «Зямля Светлагорская» ў гарадскім цэнтры культуры, у холе другога паверха. Алея Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Светлагорскага раёна, сярод іх Сярго Чыгладзэ, Пётр Мірашнічэнка і інш. 9 бюстаў устаноўлены ў 1993 годзе на безыменнай плошчы ля дома культуры. Нягледзячы на тое, што мікрараён фактычна пабудаваны ў лясным масіве, яго аточвае яшчэ 2 бульвары — Батава, 50 год Кастрычніка. Цэнтр мікрараёна прыпадае на безыменны сквер на Вераснёўскім праездзе, у самым цэнтры якога скульптура школьніка з кнігай. У паўднёвай частцы мікрараёна — сквер Перамогі. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia