Светлагорскхімвалакно
«СветлагорскХімвалакно» (Сахім) — вытворчае аб’яднанне па вытворчасці поліэфірных матэрыялаў, адно з буйных шматпрофільных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь. ГісторыяБудаўніцтва пачалося ў 1960 годзе, а ў 1964 годзе ўжо быў атрыманы першы метр корднай тканіны на заводзе штучнага валакна (ЗШВ), які паклаў пачатак ўзнікненню вытворчага аб’яднання і сёння з’яўляецца ядром прадпрыемства. У 70-х гадах арганізаваны выпуск тэрмаўстойлівых матэрыялаў, у 80-х — уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці вугляродных матэрыялаў. У 1972 годзе пабудаваны Палац культуры хімікаў. У 1984 годзе на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» пры ўдзеле нямецкіх спецыялістаў было ўведзена ў строй адно з найбуйнейшых вытворчасцяў па выпуску поліэфірнай ніткі ў Еўропе, цяпер вядомае як завода поліэфірных тэкстыльных ніцей (ЗПТН). У 90-х на ЗШВ — арганізаваны выпуск мяшкоў з плёнкавых поліпрапіленавых нітак, нятканага матэрыялу «спанбонд». Праведзеная ў 2004 годзе на ЗПТН рэканструкцыя дазволіла асвоіць выпуск мультыфіламентных, фарбаваных ў масе нітак. У 2006—2007 гадах пачата вытворчасць раўнаважкіх тэкстураваных нітак, нітак з рознай трываласцю пнеўмазлучэнняў, фасонных нітак, нітак поліэфірных ізвітых КДК і з профільным перасек «трылобал». У 2009 годзе асвоена вытворчасць поліэфірных цалкам выцягнутых комплексных нітак (FDY), пачаты выпуск поліэфірных нітак з антыбактэрыйнымі і антыперановымі дадаткамі. 2010—2012 гг. — праект па нарошчванню вытворчых магутнасцяў да ўзроўню 41 тыс. тон. У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткіх разгонаў мірных пратэстоўцаў працоўнікі «Хімвалакно» намагаліся ўладкаваць забастоўку ля прахадной завода, але большую частку закрылі ў цэхах[1], да гэтага такой практыкі з боку чыноўнікаў, падчас усебеларускіх стачак, не назіралася. Восенню 2022 года прадпрыемства трапіла ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2]. Структура
Цікавыя факты![]()
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia