Матэрыялы па тэмах дакладаў І-ай канферэнцыі былі ў наступным змешчаны ў кнізе «Памяць»[1], асобны зборнік па выніках гэтай канферэнцыі не выдаваўся. Матэрыялы ІІ і ІІІ канферэнцыі выпушчаны ў зборніках «Шацілкаўскія чытанні» (адпаведна І-ы і ІІ выпускі).
І канферэнцыя
Найбольш раннія пісьмовыя звесткі аб Шацілках, 1560 г. (упершыню паказаны на ІІ канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні»).
У 1995 годзе ў Светлагорску была праведзена І-ая раённая краязнаўчая канферэнцыя. Яе арганізавала працоўная група пры гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах па складанню кнігі «Памяць». У канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі раённа-гарадской камісіі па падрыхтоўцы кнігі «Памяць», музея гісторыі горада, раённага аддзела па спорту і турызму, гарадскога аддзела адукацыі, раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, раённай газеты, краязнаўцы. З дакладамі выступілі супрацоўнікі групы па складанню кнігі «Памяць» Ул. Бурачонак, І. В. Грабянчук, Т. В. Маслюкоў (кіраўнік групы) і інш. Канферэнцыя праходзіла ў філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.
ІІ канферэнцыя
ІІ гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску прайшла 16 красавіка2010 г. па ініцыятыве грамадскасці[2].
Аргкамітэт прыняў для канферэнцыі назву «Шацілкаўскія чытанні». Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілавічах (пазней Шацілкі). Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой прапанавалі праводзіць «Шацілкаўскія чытанні» і надалей.
Палеаантрапалагічныя знаходкі — важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыяхчалавека. Дасланы артыкул.
А. М. Воінава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны; А. М. Палуян, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускайкультуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
Кулінарныя традыцыі Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.
ІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» праводзілася 15 красавіка2011 г. Аргкамітэт: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); А. А. Маслюкова — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска (адказны сакратар). ІІ і ІІІ канферэнцыі праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі[6].
Даклады і паведамленні
Аўтары
Тэмы
Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск)
Помнікі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Раскопкі гарадзішчаў Гарадок, Чырвоная Горка
Т. В. Клімовіч, старшы навуковы супрацоўнік Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея
Святочны строй сялянкі ХІ — ХІІстст. з беларускага Падняпроўя. Спроба рэканструкцыі
П. Ф. Лысенка, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Ф. П. Лысенка, студэнт І курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск). У канферэнцыі ўдзельнічаў Ф. П. Лысенка
1. Раскопкі Казіміраўскага храма. (Пры ўдзеле Г. М. Рызнаокага, майстра вытворчага навучання Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа; без публікацыі артыкула)
Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск); Н. Р. Мухамедава, загадчыца архіўным сектарам, захавальніца калекцыі «Фатаграфіі» Чэлябінскага абласнога краязнаўчага музея (Расія). У канферэнцыі ўдзельнічаў Т. В. Маслюкоў
Даследаванне палеаантрапалагічных матэрыялаў Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.
А. В. Петухоў, магістр гістарычных навук, старшы сапёр 1-га рэкагнасціровачна-пашуковага разліку 1-й рэкагнасціровачна-пашуковай групы 52-га Асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (в. Заслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць), яфрэйтар
Міхаіл Пушчын у рэгіянальным вымярэнні: дэканструкцыя гераічнага вобраза. Дасланы артыкул.
Рэцэнзент зборніка: Р. Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.