Гарадскі цэнтр культуры (Светлагорск)
Гарадскі цэнтр культуры — будынак у Светлагорску Гомельскай вобласці, размешчаны ў Першамайскім мікрараёне, па вуліцы імя 50-годдзя Кастрычніка. Пабудаваны ў 1972 годзе як Палац культуры хімікаў па праекце архітэктары Л. Анікінай[2] або Э. Дзямідаў, В. Маслоў, І. Раткоў[3]. Адна з найбольш значных пабудоў горада. Яго архітэктура грунтуецца на выкарыстанні сучасных канструкцый, шкла, бетону, дэкаратыўных насценных размалёвак[2]. АрхітэктураТрохпавярховы будынак сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы паверх у плане мае П-падобную форму. На ім узвышаецца цэласны кубічны аб’ём 2-га і 3-га паверхаў. Фасады пабудовы вырашаны строга і лаканічна. Шырокая парадная лесвіца вядзе з фае 1-га паверха да глядзельнай залы па 2-м паверсе. 2 службовыя лесвіцы размешчаны ў тарцах[2]. ![]() На тарцы, што выходзіць у фае, размалёўка ў тэхніцы энкаустыкі «Зямля Светлагорская» (мастак Г. Вашчанка; 10x15 м; Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia