Войстам (аграгарадок)
Во́йстам[1] (трансліт.: Vojstam, руск.: Войстом) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Нарачанка. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Да 2016 года Войстам быў цэнтрам Войстамскага сельсавета[2]. Насельніцтва 238 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Смаргоні. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Войстам (пад назвай Ушакова) датуецца 1460, калі Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касцёл. Пачынаючы з XVI ст. паселішча згадваецца пад сучаснай назвай. У розныя часы Войстам знаходзіўся ў валоданні Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Талвошавічаў, Буцвіловічаў, Рачыевічаў, Яновічаў, Зяновічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. на карце Тамаша Макоўскага (1613) Войстам значыцца як мястэчка. Паводле прывілея караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага ад 1672 тут пачалі праводзіцца кірмашы. У XVIII ст. мясцовасць знаходзілася ў валоданні Храпавіцкіх, Бужынскіх. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Войстам апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ашмянскага, з 1842 Свянцянскага павета Віленскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка перайшло да Пшаздзецкіх. У 1860 тут адкрылася земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 — 17 двароў, касцёл, царква, валасная ўправа, пошта, вінная крама, праводзілася два рэгулярныя кірмашы. Да мястэчка належала каля 360 дзесяцінаў зямлі, побач існавалі аднайменныя фальварак, які належаў каталіцкай царкве, і ферма, уласнасць Шжамчужынга. На 1906 у земскай народнай вучылішча налічвалася 117 вучняў (з іх 18 дзяўчынак)[3]. ![]() У 1920 Войстам апынуўся ў Сярэдняй Літве, з 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Свянцянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1939 Войстам увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 112 двароў, на 1992 — 118 двароў, на 1 студзеня 2004 — 106 двароў. ![]() Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы працуюць сярэдняя школа, бальніца сястрынскага дагляду, медыцынская амбулаторыя, бібліятэка, сельскі дом культуры, пошта. ЭканомікаСялянска-фермерская гаспадарка «Войстам». Працуюць 2 крамы, аддзяленне АСБ «Беларусбанк»[3]. ТранспартМае рэгулярнае аўтобуснае злучэнне са Смаргонню. За некалькі кіламетраў ад Войстама праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Р63. Турыстычная інфармацыя![]() ![]() Дзейнічае краязнаўчы музей Войстамскай сярэдняй школы — экспазіцыі прысвячаюцца гісторыі вёскі, перыяду Другой сусветнай вайны. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia