Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Кобрын)
Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Размешчаны на беразе Мухаўца, па адрасе: вуліца Леніна, 18. Другі кафедральны сабор у Брэсцкай і Кобрынскай епархіі, цэнтр Кобрынскага благачыння. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ГісторыяПабудаваны ў 1864—1868 гадах з цэглы ў гонар адмены прыгоннага права, на месцы брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў бітве пад Кобрынам 15 ліпеня 1812 года. Да закрыцця храма ў 1963 годзе на фасадзе былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі з надпісам: «Под сенью сего святого храма покоятся кости русских воинов-героев, павших в Кобринском бою 15 июля 1812 года; Сей святой храм сооружен в память освобождения крестьян от крепостной зависимости 19 февраля 1861 года»[1]. Сабор пабудаваны на сродкі, сабраныя ў выглядзе кантрыбуцыі з удзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. Праект і каштарыс будынка складзены губернскім архітэктарам Іванам Калянкевічам і ўхвалены ў 1864 годзе[2]. У 1960-я гады сабор закрыты і прыстасаваны пад філіял Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе вернуты праваслаўнай абшчыне, 12 верасня 1990 года, у дзень памяці Аляксандра Неўскага, паўторна асвячоны. Адрэстаўрыраваны ў 1990—1993 гадах. Побач з саборам знаходзіцца манумент у памяць бою пад Кобрынам 1812 года. Настаяцель прыхода — протаіерэй Сергій Утрата[3]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю[1]. Асноўны аб’ём крыжова-цэнтрычны, завершаны магутным васьмерыковым барабанам, а ў апошнія гады — маляўнічым 5-купаллем на шатрах. Да планіровачнага крыжа далучаюцца працяглы прытвор з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі невялікімі квадратнымі рызніцамі. Для фасадаў характэрна стрыманая пластыка. Яны завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі панэлямі, апяразаны фрызамі з шырынак, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, акаймаванымі архівольтамі. Сцены галоўнага фасада, алтарнай часткі і тарцовых частак трансепта завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход аформлены накладным магутным парталам, вылучаным накладным несапраўдным порцікам з лучковым франтонам, які абапіраецца на дзве плоскія пілястры. Над дзвярным прамавгольным праёмам — вялікае паўцыркульнае акно. Інтэр’ерУ інтэр’еры вялізны асветлены аб’ём прытвора злучаны з трапезнай шырокім праёмам. Цэнтральная частка раскрыта арачнымі праёмамі ў трапезную, бакавыя нефы і алтарную частку. Сяродкрыжжа перакрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. У саборы быў мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», перанесены са старажытнай кобрынскай Свята-Прачысценскай царквы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia