Серафім (Шахмуць)
Серафім, свецкае імя Раман Раманавіч Шахмуць (15 ліпеня 1901, в. Падлессе, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — меркавана 5 сакавіка 1946, Унжанскі лагер НКУС, Горкаўская вобласць) — беларускі святар, архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы. Служыў у Заходняй Беларусі, актыўны ўдзельнік аднаўлення праваслаўнага жыцця Беларусі за нямецкай акупацыяй у час Другой сусветнай вайны. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой як свяшчэннамучанік у 2000 годзе. Дзень памяці 24 жніўня (дзень арышту), а таксама ў Саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай і Саборы беларускіх святых. БіяграфіяРаннія гадыНарадзіўся ў беднай шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў, беларус паводле паходжання[1]. З дзяцінства наведваў Свята-Духаву царкву ў родным Падлессі[1] (настаяцель быў Іосіф Кезевіч[1]). Меў імкненне да царкоўнага жыцця, калі іншыя дзеці бавіліся звычайнымі гульнямі, ён часта з палачак рабіў крыжыкі, апранаў як епітрахіль фартух і «правіў службу». Нягледзячы на крайнюю беднасць, у 1915 годзе скончыў двухкласнае народнае вучылішча ў Ляхавічах. У тым жа 1915 годзе памёр бацька, і маці засталася з дзецьмі адна. З 1916 года стаў паслушнікам мінскага Свята-Духава манастыра, але ў 1917 годзе праз падзеі Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Падлессе, на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю[1]. Заходняя БеларусьУ 1921 годзе здаў экзамен на псаломшчыка, служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Вяляцічах Барысаўскага павета. Потым перабраўся ў Заходнюю Беларусь, якая апынулася ў складзе Польшчы, з чэрвеня 1922 года паслушнік жыровіцкага Успенскага манастыра ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства, дзе 1 красавіка 1923 года прыняў манаскі пострыг з імем Серафім. Праз добрыя пеўчыя здольнасці, яму даручылі клірасны послух, стаў добрым рэгентам і ўстаўшчыкам. Рукапаложаны архіепіскапам Панцелеймонам (Ражноўскім) у іерадыякана ў 1926 годзе, а ў 1935 годзе ў іераманаха. У 1926 годзе накіраваны ў прыход вёскі Курашова Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод мясцовых жыхароў, якія ў 1920-я — пачатку 1930-х гадоў перайшлі да уніі. У канцы 1939 года архіепіскапам Панцелеймонам (Ражноўскім) узведзены ў сан ігумена, потым архімандрыта[1]. Другая сусветная вайнаУ часе Другой сусветнай вайны, са жніўня 1941 года архімандрыту Серафіму і айцу Рыгору Кударэнку мітрапалітам Панцелеймонам (Ражноўскім) даверана аднаўленне царкоўнага прыходскага жыцця на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі. Дарогай у Мінск місіянеры наведвалі вёскі і мястэчкі Капыльскага, Слуцкага, Уздзенскага раёнаў, дзе збіралі на імя мітрапаліта прашэнні вернікаў з просьбай адкрыцця царкоўных прыходаў. З лістапада 1941 да пачатку 1942 года служыў у Мінску ў царкве былога Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра. У студзені 1942 года з айцом Рыгорам Кударэнкам выехаў на Віцебшчыну, дзе зноў збіраў прашэнні пра адкрыццё бажніц, правіў богаслужэнні, хрысціў дзяцей. Пазней місіянеры наведалі Быхаў, Жлобін, Магілёў, Гомель. У Чонках Гомельскай вобласці адкрылі жаночы манастыр. Увосень 1943 года вярнуліся ў Мінск. Служылі ў Свята-Духавай царкве. У час адступлення нямецкіх войскаў, у чэрвені 1944 года місіянеры пераехалі ў Гродна[1]. 6 верасня 1944 года разам з Рыгорам Кударэнкам арыштаваныя органамі НКУС у Гродне, праз 5 дзён перавезены ў Мінскую турму. Абвінавачваліся ў актыўным супрацоўніцтве з СД (Служба бяспекі рэйхсфюрара СС). Архімандрыт Серафім катэгарычна адмаўляў гэтае абвінавачванне. Архімандрыт Серафім, айцец Рыгор Кударэнка і айцец Іван Шышла асуджаны Асобай нарадай пры НКУС СССР 7 ліпеня 1945 года да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны, напэўна, ва Унжанскі лагер МДБ Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае ). Архімандрыт Серафім загінуў у зняволенні[1], паводле афіцыйнай версіі памёр ад сардэчнай недастатковасці. Пасля смерціРэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 22 красавіка 1994 года. Групавая справа архімандрыта і іншых № 35844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1]. У 1999 годзе Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых навамучанікаў. У 2000 годзе кананізаваны Архірэйскім Саборам РПЦ[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia