Спаса-Праабражэнская царква (Міронім)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Міронім Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1866—1869 гадах з бутавага каменю і цэглы на месцы драўлянай царквы 1752 года[1]. Праект складзены 15 верасня 1865 года архітэктарам Г. М. Меерам[2]. Будаўніцтвам храма кіраваў грамадзянскі інжынер Леанард Кржыжаноўскі[2]. У 1894 годзе прыхаджане на свае ахвяраванні паставілі вакол храма мураваную агароджу з брамай, над аркай якой абраз «Спас Нерукатворны». Архітэктура![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з трох’яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнага са скошанымі вугламі асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды. У сілуэце храма дамінуюць цыбулепадобныя купалы на шатры званіцы і гранёным барабане над васьмісхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Ніжні і верхні ярусы званіцы акаймаваны паясамі трохвугольных франтончыкаў. Галоўны ўваход вырашаны шырокім арачным парталам. Каларыстычнае рашэнне заснавана на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору, які ўключае вуглавыя лапаткі, плоскія з руставанымі імпастамі ліштвы арачных аконных праёмаў, карнізы і цягі, філёнгавы цокаль. Малітоўная зала перакрыта парусным скляпеннем. Алтарная частка вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам, спраектаваным ў 1868 годзе архітэктарам Кржыжаноўскім[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia