Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі
Вы можаце дапамагчы праекту, абнавіўшы іх і пасля прыбраўшы гэты шаблон.
Нацыянальныя паркі Канады адлюстроўваюць прыродныя ландшафты, як тыповыя, так і ўнікальныя, ва ўсіх трынаццаці правінцыях і тэрыторыяхКанады. Мэтай агенцтва па парках Канады з'яўляецца стварэнне сістэмы прыродаахоўных зон, якая прадстаўляе ўсю разнастайнасць прыроды Канады[1]. Задачамі паркаў Канады з'яўляецца захаванне экалагічнай цэласнасці паркаў і прадастаўленне магчымасці для наведвання паркаў і вывучэння прыроды Канады ўсімі ахвотнікамі. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных паркаў і вызначыла 39 розных рэгіёнаў, якія неабходна прадставіць у сістэме[2][3]. У 2008 годзе план па стварэнні такой сістэмы быў выкананы на 60 %[1][3].
Ніжэй прадстаўлены спіс нацыяна́льных па́ркаў Кана́ды ў алфавітным парадку. Напачатку 2013 года налічвалася 36 нацыянальных паркаў і 8 нацыянальных паркавых рэзервацый, не лічачы Нацыянальны парк і рэзервацыю Клуэйн, які з'яўляецца і тым, і іншым. У спіс таксама ўключаны чатыры нацыянальныя марскія запаведнікі і адна нацыянальная славутасць. У планах агенцтва шэсць нацыянальных паркаў і адзін нацыянальны марскі парк.
Нацыянальныя паркі і рэзервацыі
Нацыянальнай паркавай рэзервацыяй з'яўляецца мясцовасць, якая ўваходзіць у сістэму нацыянальных паркаў, але заселена індзейскімі народамі. Канчатковыя межы нацыянальнага парку вызначаюцца спецыяльным пагадненнем з індзейскімі абшчынамі. Такім чынам тэрыторыя разглядаецца як «нацыянальная паркавая рэзервацыя», кіраванне якой падпадае пад дзеянне акту аб нацыянальных парках, пры гэтым працягваецца традыцыйная жыццядзейнасць народаў, якія жывуць на тэрыторыі парку, як то паляванне і рыбалоўства. Акрамя таго, меркаванне індзейцаў улічваецца пры кіраванні нацыянальнай паркавай рэзервацыяй[4].
Нацыянальныя марскія запаведнікі з'яўляюцца адносна новымі аб'ектамі ў сістэме паркаў Канады і прызначаны для аховы марской экасістэмы. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных марскіх запаведнікаў і вызначыла 29 розных рэгіёнаў на ўзбярэжжы Канады і Вялікіх азёрах, якія неабходна прадставіць у сістэме[21]. Ніжэй прадстаўлены пералік дзеючых і разгляданых нацыянальных марскіх паркаў Канады[22][23].
Праграма нацыянальных славутасцяў была распрацавана ў 1978 годзе, для захавання ўнікальных прыродных аб'ектаў, якія ўяўляюць навуковая цікавасць. З тых часоў толькі адзін аб'ект патрапіў пад дзеянне праграмы[24].
↑У 1988 годзе ўтворана нацыянальная паркавая рэзервацыя Саўт-Морэсбі. Змяніла назву на Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас і нацыянальнай гістарычнае месца Хайда ў 1996 годзе.
↑У 1984 годзе ўтвораны нацыянальны парк Нортэн-Юкан. Змяніў назву на нацыянальны парк Івавік у 1992 годзе.
↑У 1988 годзе ўтворана нацыянальная паркавая рэзервацыя Элсмір-Айленд. Змяніла назву на Кутынірпаак і атрымала статус нацыянальнага парку ў 2001 годзе.