Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько
Станіслаў Гнядзько (нар. 7 студзеня 1987, сяло Візінга, Рэспубліка Комі) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-Юні», а з 2006 года гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», з якой у наступным сезоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клубам не вярнуўся ў Вышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сезонаў гуляў за розныя клубы. У сезоне 2013 стаў іграком «Слуцка». Разам з гэтым клубам перамог у Першай лізе, і ў сезоне 2014 гуляў за «Слуцк» у Вышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[2]. У студзені 2015 года перайшоў у армянскі клуб «Алашкерт»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смаргонь»[4]. У лютым 2016 года перабраўся ў «Хвалю»[5], якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне[6]. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе. У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У лідскай камандзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў клуб[8]. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[9], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[10], дзе стаў адным з лідараў. У жніўні 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады[11]. Міжнародная кар’ераУ 2007 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia