Дубраўка (Вілейскі раён)
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 23 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 139 км ад Мінска, на аўтадарозе Кумельшчына—Жары. ГісторыяУ пісьмовых крыніцах вядома з XVII ст. У 1615 г. сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 20 валок. У 1756 г. вёска ў маёнтку Кастыкі Міхаіла Слізня, падканюшага ВКЛ; у 1765 г. ў маёнтку Сэрвач, уласнасць Э. Радзевіч, 14 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Вазгірда, В. Козела. З 1820 г. ў маёнтку Латыгаль, уласнасць казны. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 г. мелася 340 дзесяцін зямлі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 г. ў БССР, з 4.12.1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12.10.1940 г. ў Сцешыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У чэрвені 1949 г. створаны калгас імя І. Д. Чарняхоўскага. З 16.7.1954 г. ў Жарскім сельсавеце таго ж раёна Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. З 25.12.1962 г. ў Вілейскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Да 8 лютага 2010 года ў Жарскім сельсавеце. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia