Сядзіба Кеневічаў (Брынёў)
Брынёўская сядзіба — колішняя сядзіба на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі в. Брынёў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяМаёнтак Брынёў набыў у канцы XVIII ст. Антон Нестар Кеневіч, падкаморы новагародскі. З 1890 па 1917 г. маёнтак знаходзіўся ў валоданні Гераніма Кеневіча (1866—1925). У сядзібе ішло насычанае культурнае жыццё. Тут пастаянна праводзіліся паэтычныя вечары, у хатнім тэатры ставіліся напісаныя гаспадаром п’есы, адбываліся паляванні ў навакольных лясах[1]. У канцы XIX ст. у Брынёве, дзе мелася маленькая сядзіба на фальварку, адразу пасля шлюбу Геранім Кеневіч пачынае будаўніцтва вялікай панскай сядзібы. Аднак работы спыніліся з-за Першай сусветнай вайны[1]. Архітэктура![]() Сядзібны дом складаўся з трох падковападобна размешчаных карпусоў. Галоўны з іх — адзінаццацівосевы аднапавярховы будынак з двухпавярховым трохвосевым цэнтральным рызалітам і невялікім чатырохкалонным порцікам перад ім. Цэнтральны ўваход быў вырашаны двухкалонным парталам[1]. Падобныя памеры і класіцыстычную трактоўку меў і левы корпус сядзібы з порцікам у сярэдняй частцы галоўнага фасада. З двара карпусы аб’ядноўваліся абшырнай тэрасай з балюстрадай і двухбаковымі лесвіцамі, якія спускаліся да парку[1]. У паўночнай частцы захаваўся мураваны лямус. За межамі парку з паўднёвага ўсходу захаваліся мураваныя будынкі — 2 жылыя дамы і стайня, пабудаваныя ў пачатку 20 ст[2].
ПаркПлошча парку складае каля 4,5 га. Тэрыторыя падзелена на паўднёва-ўсходнюю і паўночна-заходнюю часткі ручаём, які ўтварае 2 сажалкі. Галоўная алея ідзе перпендыкулярна ручаю. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў: дуб, ліпа, клён, хвоя звычайная[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia