Сяргей Аляксандравіч Волкаў
Сяргей Волкаў (нар. 27 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны. Клубная кар’ераВыхаванец полацкай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[5], дзе да канца сезона згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск». У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2019 трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2020 стаў адным з асноўных ігракоў віцебскага клуба. У ліпені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[6]. Не здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У лютым 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Рэгулярна гуляў у стартавым складзе, але не выратаваў віцебскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У пачатку 2023 года, пасля вяртання з арэнды, стаў шукаць варыянты працягу кар’еры, аднак у выніку пачаў сезон у складзе БАТЭ. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2023 года[8]. У лютым 2024 года стаў іграком казахстанскага «Жэніса»[9]. Міжнародная кар’ера10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў трывала прыцягвацца да моладзевай зборнай. 26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia