Сяргей Аляксандравіч Глябко
Сяргей Глябко (нар. 23 жніўня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра». Клубная кар’ераВыхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2010 далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 года: выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Еўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле так і не выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчан не прыцягваўся. У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Слуцк». Разам са «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013. Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[4]. Дэбютны для «Слуцка» сезон у Вышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазней здолеў замацавацца ў аснове случан. Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ[5], аднак «Слуцк», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 года аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7]. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені стаў толькі выхадзіць на замену. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Гарадзеяй»[9] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2018 года далучыўся да клуба з другога дывізіёна Славакіі «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў іграком мінскага «Тарпеда»[11]. У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[12], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[13]. У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[14]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[15]. У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[16]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з ліпеня па верасень адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[17]. Пакінуў «Слуцк» у студзені 2024 года[18]. У лютым 2024 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[19]. Міжнародная кар’ераГуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістана на Кубку Садружнасці 2012; у гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць Літвы. Пазней прыцягваўся ў зборную на працягу 2012 года, але з пераходам у «Слуцк» перастаў выклікацца. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia