Дзяніс Юр’евіч Садоўскі
Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра». Клубная кар’ераВыхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна», з 2015 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком. З 2017 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддзены ў арэнду ў «Оршу», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[5]. У сезоне 2019 выступаў за дубль, не з’яўляючыся ў асноўным складзе, а на наступны год стаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 красавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасля чаго зноў стаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У сезоне 2021 часам выхадзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7] і неўзабаве стаў іграком расійскай «Тамі»[8]. У снежні 2021 года кантракт з томскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[9]. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. Стаў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[11] і неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама»[12]. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам[13] і папоўніў склад мазырскай «Славіі»[14]. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію», так і не згуляўшы за яе ў Вышэйшай лізе[15]. У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[16]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[17] і перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[18]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia