Аляксей Валер’евіч Дунаеў
Аляксей Дунаеў (нар. 11 верасня 2004, Данецк) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», у 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, стаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. Міжнародная кар’ераУ верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Ірана (1:0). Статыстыка выступленняў
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia