Глеб Віталевіч Вяршынін
Глеб Вяршынін (нар. 11 студзеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра». Клубная кар’ераУ 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Па выніках сезона 2020 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У першай палове 2021 года знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выхадзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. У першай павлое сезона 2022 гуляў пераважна за дубль магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2022 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды стаў трэніравацца з «Дняпром»[4]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia