Мікіта Уладзіміравіч Красноў
Мікіта Красноў (нар. 9 ліпеня 2004, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі. Старэйшы брат Мікіты, Яўген Красноў, таксама футбаліст. Клубная кар’ераВыступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Па выніках сезона 2020, дзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У 2021 годзе выступаў за фарм-клуб «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2022 года ў матчы супраць «Слуцка» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У ліпені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да 2025 года[3]. Міжнародная кар’ера22 сакавіка 2024 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Грэцыі (1:0). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia