Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка
Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра». Клубная кар’ераВыхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч. У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014. У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7]. Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[9]. Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[10]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[12]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[16]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[17]. У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца»[18], дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[20]. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21] і адправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. 1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia