Тамаш Казімір Сапега
Тамаш Казімір Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (з 1649). БіяграфіяВучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1635 запісаўся Кракаўскую акадэмію. Пазней выехаў у Італію на вучобу ў Балонню і Падую. Таксама падарожнічаў па Германіі, Франціі і Англіі. У 1648 стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў пасаду абознага літоўскага. У 1650 на чале казацкай харугвы ўдзельнічаў у бітве пад Берасцечкам, дзе быў двойчы паранены. Памёр 30 сакавіка 1654 года ў вайсковым абозе пад Белым Камнем. Сям’яПаходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Евы Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштафа Францішка і Аляксандра Казіміра. Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй Дарагастайскай (1635—1653), дачкой чашніка літоўскага Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia