Васіль Васілевіч Нікольскі
Васіль Васілевіч Мікольскі (1496, 1508, 1510), або Нікольскі (1505, 1508, 1509) (сяр. XV ст. — пасля 1508) — пісар гаспадарскі за часам вялікіх князёў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта Старога. БіяграфіяЗ чарнігаўскіх баяр, сын пісара гаспадарскага Васіля Паўлавіча. Пачаў служыць у Канцылярыі пры вялікім князю Казіміры, што вядома з ліста ад 1505 года вялікага князя Аляксандра свайму пісару «Нікольскаму Васілевічу Паўлавіча» на бацькоўскі маёнтак у Дзярэчынскай воласці (частку вядомую як сяло Кочын).[1] У 1501 годзе браў удзел у пасольстве на чале з дваранінам гаспадарскім Міхаілам Халецкім, сваім стрыечным братам, ад вялікага князя Аляксандра да хана Заволжскай Арды.[2] Паміж 1500—1506 гадамі Мікольскі атрымаў ад вялікага князя Аляксандра двор Вакінікі ў Троцкім павеце, замест чарнігаўскай вотчыны, захопленай маскоўскімі войскамі, да часу яе вызвалення. У 1506 годзе часовае наданне пацвердзіў вялікі князь Жыгімонт Стары. У 1508 годзе, аднак, гэтыя тэрыторыі былі канчаткова страчаны ВКЛ на карысць маскоўскага боку.[1] Узяў удзел у мяцяжы Глінскага, прычыны ўчынку не вядомы, і з 1508 года ў дакументах віленскага двара завецца здраднікам. Быў даверанай асобай князя Міхаіла Глінскага, пасланы ім да вялікага князя маскоўскага Васіля Іванавіча. Роля Мікольскага ў мяцяжы не абмяжоўвалася пасольскімі функцыямі, вядома, што летам 1508 года нейкі Курбака трымаў «ад здрадцы Мікольскага» Чачэрск, але болей нічога пэўнага.[3] Маёмасць Мікольскага канфіскавалі, ужо жніўнем 1508 года яго дом у Вільні «супраць Святога Яна» атрымаў князь Васіль Палубінскі, лютым 1509 года бацькоўскі маёнтак «Кочин то есть Деречин» па «Василю Николском зрадцы»[4] атрымаў оўруцкі намеснік Сямён Палазовіч, двор Вакінікі атрымаў у «заставу» князь Глеб Пронскі, а ў 1510 годзе Вакінікі, якія раней трымаў «зрадъца нашъ Василеи Миколскии»[5] нададзены Пронскаму на «вечнасць».[6] Такім чынам Васіль Мікольскі апынуўся ў Маскве. Далейшы лёс пэўна невядомы. На думку Алены Русінай, напэўна, пасрэдніцтвам жонкі князя Васіля Глінскага — Ганны, сястры сербскага ваяводы Стэфана Якшыча, Васіль Нікольскі трапіў да ваяводскага двара, але і там мог быць даверанай асобай Глінскіх.[7] Алена Русіна атаясняе Васіля Мікольскага з «многогрешным и хуждьшим в християнех Василием презвитером Никольским от Дольняя Руси», які на заказ Стэфана Якшыча ў 1511 годзе напісаў палемічны твор «Сказание о исхождении Святого Духа». Паводле Русінай, за тоеснасць сведчаць супадзенне імя і прозвішча і паходжанне з Дольняй Русі, а «презвитером» ён стаў праз скажэнне ў пазнейшых спісках Сказання зыходнага «прозываемый»[8]. Пазней Аляксандр Груша адзначыў, што Нікольскі можа быць не прозвішчам, а звычайным тагачасным вызначэнне месца службы перапісчыка Сказання — царквы св. Мікалая, і на яго думку атаясненне памылковае[9]. У Нэдлаку , горадзе Якшычаў , і праўда прынамсі пазней была драўляная царква св. Мікалая, нанова мураваная ў XIX ст. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia