Юрый Тышкевіч (біскуп віленскі)
Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяЗ лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф’і з Вішнявецкіх. Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве. Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах. У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў. З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы. Даў згоду на падпісанне Кейданскага дагавора. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia