Абрубскі сельсавет
Абру́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Абруб (Абруб-Ластавіцкі), размешчаны за 10 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Азярэцкім, Карабоўскім, Галубіцкім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, а таксама з Докшыцкім раёнам. Плошча Абрубскага сельсавета — 9518 га. У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў[2]. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ластавіцкі сельсавет з цэнтрам у в. Ластавічы, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. Рашэннем райвыканкама ў красавіку 1948 года Ластавіцкі сельскі савет быў перайменаваны ў Абрубскі з цэнтрам у вёсцы Абруб. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Кавалеўшчына, Маліноўшчына, Навасёлкі, Прыперна, Сарокі, Ступішча і Хмяльнова)[3] З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 31 населены пункт[5]. Падчас калектывізацыі ў пасляваенны час і ўзбуйнення калектыўных гаспадарак былі пераселены і зніклі вёскі Дзехцяры (Дзехцяры-Шыпоўскія) (42 двары), Майсеенкі (28 двароў), Русакі (24 двары). 28 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска Навасёлкі[6]. Хутары Дзехцяры і Субатава фактычна не існуюць: адсутнічаюць жыхары і будынкі. ГеаграфіяАдгор’і Свянцянскіх град са сярэднеўзвышаным рэльефам займаюць большую частку тэрыторыі Абрубскага сельсавета. На ўсход ад вёскі Кавалі знаходзіцца найвышэйшая кропка Глыбоцкага раёна, праз якую праходзіць Чарнаморска-Балтыйскі водападзел. Гідраграфічную сетку тэрыторыі сельсавета ўтвараюць азёры Ластавіцкае, Белае, Крывое, Чачалёўскае (Ражон) і ракі Аржаніца, Бярозаўка і іх прытокі, якія ставяцца да басейна Балтыйскага мора. Зашчэслянскі канал і прытокі рэк Чысцянка і Манашка нясуць ваду да Чорнага мора. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1382 чалавекі[7], з іх 95,3 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,2 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1169 чалавек[9]. У 2018 г. у 14 населеных пунктах сельсавета пражывала каля 1347 чалавек, што складала 7,38 % ад сельскага насельніцтва Глыбоцкага раёна[10].
ГаспадаркаНа тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца:
ТранспартТранспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляецца па аўтобусных маршрутах:
Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia