Азярэцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)
Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй горада Глыбокае. Плошча Азярэцкага сельсавета — 10 586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты[2]. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мамайскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мамаі, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці[4]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Удзелаўскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мамайскага сельсавета 35 населеных пунктаў[6]. Рашэннем райвыканкама ад 22 снежня 1981 года Мамайскі сельскі савет быў перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у вёсцы Азярцы. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2168 чалавек[7], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1770 чалавек[9]. Склад
ГаспадаркаНа тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзяцца:
ТранспартТранспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:
Культура, спортСлавутасці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia