Уладзімір Антонавіч Папковіч

Уладзімір Папковіч
Уладзімір Антонавіч Папковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 сакавіка 1935(1935-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2021(2021-04-10) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Гады творчасці 1962—2021
Мова твораў беларуская
Блог "P. S."
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства — 10 красавіка 2021, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г. Лаўрэат прэміі «Сузор'е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Бібліяграфія

Друкавацца пачаў з 1962 года ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», альманахах «Дзень паэзіі», «Далягляды», «Братэрства», «Дзвіна», «Ратуша».

Зборнікі вершаў

  • «На досвітку» («Мастацкая літаратура», 1978);
  • «Зерне» («Мастацкая літаратура», 1982);
  • «Самы кароткі цень» («Мастацкая літаратура», 1988);
  • «На тым стаю» (УПП «Віцебская абласная друкарня», 2004);
  • «Вы будзеце смяяцца» (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, «Віцебская абласная друкарня», 2008);
  • «Рэшта» (Мн.: «Медысонт», 2010);
  • «Пасля свята» (Мн.: Логвінаў, 2013);
  • «Зазімак», выбраныя вершы (Мн., «Кнігазбор», 2018);
  • «Пытанні застаюцца» (Мн., Друкарскі Дом «Вішнеўка», 2020).

Пераклады з нямецкай мовы на беларускую

Пераклады з рускай і беларускай на нямецкую

  • Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. «Віцебская абласная друкарня», 2003)
  • Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» (Taras auf dem Parnass. У кнізе: «Класіка», выдавец Віктар Хурсік, 2003)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya