Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет)
Дварэц (руск.: Дворец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 128 км ад Мінска, на аўтадарозе Куранец — Будкі. ГісторыяУ 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць каталіцкай царквы. У 1897 годзе вёска Дворжэц у Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Навагрудскага, з 1925 года Віленскага ваяводстваў. У 1923 годзе вёска ў Іжскай гміне Вілейскага павета, пазней належала да гміны Хаценчыцы[1], у 1938 годзе ў Войстамскай гміне. З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У студзені 1949 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Знаходзілася ў складзе калгаса «Світанне». Насельніцтва
Славутасці![]() На паўднёвым ускрайку вёскі каля дарогі Іжа — Лыцавічы захоўваецца вялікі камень з ямкамі, прынесены ледавіком прыкладна 220—150 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення. Геалагічны помнік прыроды. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia