Уладзімір Васілевіч Крываблоцкі
Уладзі́мір Васі́левіч Крывабло́цкі (нар. 17 лютага 1952, в. Хвалава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец. БіяграфіяСкончыўшы чатыры класы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Дыпломнай працай стаў вялізны (два з паловай метры ў вышыню) трыпціх «Хатынь». Адгэтуль пачалося захапленне манументальным мастацтвам. Пасля сканчэння школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімір Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі, Пётр Свентахоўскі[1], Аляксандр Кішчанка[2]. Член Беларускага саюза мастакоў[3], пэўны час узначальваў у ім секцыю манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. ТворчасцьМаляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газету «Піянер Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працуе пераважна ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасці з'яўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета[4], аздабленні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5]. Уладзімір Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазіцыйнымі хадамі, рытмам, святлом, прасторай, змадэляванай святлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца пластыка твараў, чалавечых целаў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музеях. Асноўныя творы
Узнагароды і прэміі
Сям’яДзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама яго маці ў часе Другой сусветнай вайны былі вывезеныя ў Германію на прымусовыя працы. Пасля вайны маці працавала ў калгасе, пасля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п'есы, займаўся пчалярствам, бондарствам. Цікавыя фактыПадчас вучобы ў інстытуце Уладзімір Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасля гэтага апынуўся ў бальніцы. З-за праблем з сэрцам пазней не трапіў на вайсковую службу[11]. Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вестыбюлі ЦНДІТК (Мінск), праз шэсць гадоў пасля стварэння рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналогія склейвання шкельцаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia