Уладзімір Сцяпан

Уладзімір Сцяпан
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 студзеня 1958(1958-01-22) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, паэт, журналіст, кінасцэнарыст
Месца працы
Жанр пейзаж і сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Вядомыя працы «Мінск», «Інфанта»
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Сцяпа́н, сапраўднае імя Уладзі́мір Алякса́ндравіч Сцепане́нка (нар. 22 студзеня 1958, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Касцюкоўка (цяпер частка Гомеля) у сям’і рабочага. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1977), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983) па спецыяльнасці «жывапісец». Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднання камісійных крам (1985—1987). З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленнем твораў беларускіх пісьменнікаў. Узначальваў творчае аб’яднанне «Тэлефільм». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мастацкіх стужак.

Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года. Да жніўня 2020 года быў журналістам газеты «Советская Белоруссия (СБ. Беларусь сегодня)»[1].

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1982 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», зборніку «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».

Піша прозу, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, абразкі, грэгерыі і хоку.

Аўтар зборнікаў прозы «Вежа» (1990), «Сам-насам» (1990), «Адна капейка» (2012), кнігі «Настаўнік. Сяргей Пятровіч Каткоў» (2013), «Папяровая шапка» (2018), «Хвалі» (2019). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Свае новыя творы Уладзімір Сцяпан публікуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя», а таксама ў сваім блогу.

На думку Лідзіі Савік, у вершах, эсэ, апавяданнях аўтар імкнецца спасцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцця чалавека (апавяданні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досвед свайго пакалення, яго адчужанасць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).

Пераклады

У 2025 годзе выйшаў білінгва-зборнік хайку Уладзіміра Сцяпана «Чайкі над Мінскам = Mouettes au-dessus de Minsk», пераклад на французскую Яны Гульцяевай.[2]

Погляды

Улетку 2018 года напісаў заказны артыкул «О благоустройстве Военного кладбища в Минске» ў газеце «Советская Белоруссия», дзе рэзка адмоўна выказаўся пра валанцёраў Вайсковых могілак Мінска, якія супрацьстаяць знішчэнню старых надмагілляў і агароджаў[3].

Крыніцы

  1. Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня». novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
  2. Mouettes au-dessus de Minsk. www.editions-eres.com. Праверана 25 красавіка 2025.
  3. Аўтар «Советской Белорусіі» Уладзімір Сцяпан: Выбачаюся перад валанцёрамі з Вайсковых могілак. nashaniva.by (18 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4-3-2019. Праверана 4-3-2019.

Літаратура

  • Сцяпан Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 457. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya