Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў
Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 мая 1998) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Маладзечна». Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак[3]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену. З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм. У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск»[5] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[6], дзе таксама звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскую каманду[7]. У сакавіку 2022 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве папоўніў склад кыргызскага «Нефтчы»[8]. Пакінуў клуб у ліпені 2022 года[9]. У жніўні 2022 года пасля прагляду стаў іграком пінскай «Хвалі»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[11]. У лютым 2023 года папоўніў склад «Оршы»[12]. З 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2023. У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна»[13]. Міжнародная кар’ера8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia