Дарэмскі ўніверсітэт
Дарэмскі ўніверсітэт (англ.: Durham University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дарэм. Агульная характарыстыкаУніверсітэт заснаваны парламентскім актам у 1832 годзе і каралеўскай хартыяй у 1837 годзе. Гэта быў першы ўніверсітэт, які адкрыўся ў Англіі больш за 600 гадоў, пасля Оксфарда і Кембрыджа, і, такім чынам, з'яўляецца адной з устаноў, якія можна назваць трэцім найстарэйшым універсітэтам у Англіі. Яго асноўныя функцыі падзелены паміж акадэмічнымі дэпартаментамі ўніверсітэта і 17 каледжамі. У цэлым дэпартаменты займаюцца навуковымі даследаваннямі і навучаюць студэнтаў, у той час як каледжы нясуць адказнасць за іх умовы пражывання. Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы брытанскіх даследчых універсітэтаў. Універсітэцкі кампус уключае ў сябе 63 будынкі, якія знаходзяцца ў спісе помнікаў Сусветнай спадчыны, пачынаючы ад замка ХІ стагоддзя да капліцы ў стылі ар-дэко 1930-х гадоў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia