Уша 2
Уша́ 2[2] (трансліт.: Uša 2, руск.: Уша 2) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 42 км ад Мінска, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Дубравы на лініі Мінск — Маладзечна, на рацэ Уша (прыток Віліі). ГісторыяУ XVIII стагоддзі вёска вядома ў Менскім ваяводтве Вялікага Княства Літоўскага. У 1754 годзе сяло, 15 двароў, у складзе маёнтка Дубраў, шляхецкая ўласнасць. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць тайнага саветніка Адама Хмары. У 1856 годзе вёска, 53 душы мужчынскага полу, уласнасць маршалка шляхты Мінскага павета Гілярыя Хмары. У 1897 годзе вёска ў Заслаўскай воласці Мінскага павета. Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Са снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі. З 1921 годзе ў складзе Польскай Рэспублікі. Паводле польскага перапісу 1921 года ў вёсцы Уша жылі 292 чалавекі (47 двароў), з якіх 291 паляк і 1 яўрэй. На фальварку Уша жылі 28 чалавек (3 двары) і ўсе палякі. У 1931 годзе вёска (55 двароў, 316 жыхароў), фальварак (4 двары, 33 жыхары) і казённая калонія (31 жыхар), у Радашковіцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Дубраўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 27 кастрычніка 1964 года ў складзе Аляхновіцкага сельсавета. Землі знаходзіліся ў саўгасе «Дубрава». Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia