ФК Фармат Пагранічная
«Фармат» — беларускі аматарскі футбольны клуб з аграгарадка Пагранічная Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Колас» у горадзе Камянец. ГісторыяКлуб быў заснаваны ў 2020 годзе пад назвай «Еўраэкспарт» і базаваўся ў Высокім. У сезоне 2020 выступаў у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу. У першым туры Другой лігі матч з бярозаўскім «Крэчатам» завяршыўся з лікам 0:0. Спачатку «Крэчат» паскардзіўся на незарэгістраванага іграка ў саперніка і атрымаў тэхнічную перамогу 3:0. Пасля «Еўраэкспарт» знайшоў у «Крэчата» дакладна такога ж іграка. У выніку, абедзвюм камандам залічаны тэхнічныя паражэнні[1]. У сезоне 2021 «Еўраэкспарт» быў аўтсайдарам лігі, заняўшы апошняе месца ў Брэсцкім дывізіёне, а ў 2022 годзе стаў серадняком у Брэсцкай вобласці, атрымаўшы выніковае шостае месца з трынаццаці каманд. У пачатку 2023 года каманда змяніла назву на «Фармат», а месца дыслакацыі на аграгарадок Пагранічная[2]. Папярэднія назвы
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia