Ферэнц Мюніх
Фе́рэнц Мю́ніх (венг.: Münnich Ferenc; 18 лістапада 1886, Шарыгееш — 29 лістапада 1967, Будапешт) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі (1958—1961). БіяграфіяУ 1914 прызваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1915 годзе узяты ў палон рускімі войскамі. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Томску, дзе ў 1917 годзе ўступіў у РКП (б). У 1917 годзе Мюніх быў адным з арганізатараў венгерскай групы Расійскай камуністычнай партыі. Стварыў у Пермі інтэрнацыянальны атрад з венграў. Разам з часткамі Чырвонай Арміі змагаўся на Урале супраць белых. У лістападзе 1918 года ён вярнуўся на радзіму. Пасля таго як 21 сакавіка 1919 года ў Венгрыі абвясцілі Савецкую ўладу, Ферэнц Мюніх прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Венгерскай Чырвонай Арміі і Чырвонай міліцыі. Пасля падзення пралетарскай дыктатуры эміграваў у Аўстрыю, затым быў у Чэхаславакіі і Германіі, дзе вёў рэвалюцыйную работу сярод працоўных. У 1922—1936 гадах — на кіруючай гаспадарчай працы ў СССР. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у Іспаніі 1936—1939 гадоў. Быў камісарам батальёна Ракашы 13-й інтэрнацыянальнай брыгады. У Вялікую Айчынную вайну ў шэрагах Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Пасля 1945 года ў Венгрыі. Быў прызначаны начальнікам паліцыі Будапешт а. У 1949—1951 — пасланнік ВНР у Фінляндыі, у 1951—1954 — пасол у Балгарыі. У верасні 1954 — жніўні 1956 — пасол у СССР. У жніўні—лістападзе 1956 — пасол у Югаславіі. У пачатку лістапада 1956 г., у перыяд барацьбы супраць паўстання ў Венгрыі ўдзельнічаў у стварэнні Венгерскага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. У 1956 — міністр унутраных спраў ВНР. У лютым 1957 — студзені 1958 — міністр абароны ВНР. У 1958—1961 гадах — старшыня Савета Міністраў Венгерскай народнай рэспублікі. У 1957—1965 — член Палітбюро ЦК ВСРП. Імем Мюніха названая вуліца ў Томску. Намаляваны на венгерскай паштовай марцы 1986 года. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia