Фларыдскае цячэнне

Флары́дскае цячэнне — цёплае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне ўздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда.

З’яўляецца працягам Карыбскага цячэння і цячэ ва ўсходнім кірунку праз Фларыдскі праліў паміж Фларыдай і Кубай. Пасля гэтага перад Багамскімі астравамі паварочвае на паўночны ўсход. Трохі паўночней аб’ядноўваецца з Антыльскім цячэннем і ўтварае Гальфстрым. Цячэннем у асноўным пераносяцца воды з Карыбскага мора, якія паступаюць праз Юкатанскі праліў.

Фларыдскае цячэнне нясе прыкладна 32 млн м³ вады ў секунду пры хуткасці 1,8 м/c. Салёнасць вады ў ядры цячэння больш за 36 г/л.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 424. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya