Юкатанскі праліў
![]() Юката́нскі праліў — марскі праліў паміж паўвостравам Юкатан і востравам Куба. Злучае Мексіканскі заліў і Карыбскае мора ў заходняй частцы апошняга. Найменшая шырыня праліва 217 км — адлегласць паміж мысам Сан-Антоніа на захадзе Кубы і мысам Каточэ, самай паўночнай кропкай паўвострава Юкатан. Даўжыня каля 55 км. Найбольшая глыбіня 2779 м (каля вострава Куба). Праз Юкатанскі праліў з поўдня на поўнач праходзіць Юкатанскае цячэнне (працяг Карыбскага цячэння), хуткасць якога складае 2—9 км/г. Гэта плынь абумоўлівае ўзняцце ўзроўню Мексіканскага заліва і выклікае плынь з Мексіканскага заліва праз Фларыдскі праліў — пачатак Гальфстрыма. Юкатанскі праліў мае вялікае значэнне як суднаходны шлях з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі ў ЗША і Мексіку. Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Канкун (Мексіка) і Ла-Фе (Куба). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia