Серафім (Беланожка)
Епіскап Серафім (свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасня 1973, Екацярынбург, Расія) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап. БіяграфіяЗ сям'і вайскоўца. У 1986 сям'я пераехала ў Бабруйск. У 1990—1994 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла». У 1999 з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 1999—2000 праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).
У 2001 скончыў Мінскую духоўную акадэмію з навуковай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму «Вучэнне святога апостала Паўла аб стаўленні чалавека да тварнога свету». З 2001 — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі. У 2002 вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія). 10 верасня 2003 мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар Серафіма Сароўскага ў саборы Успенскага Жыровіцкага манастыра. Пасвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 снежня 2003. У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; дацэнт кафедры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ. 22 красавіка 2007 прызначаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia