Шарль Бадлер
Шарль П’ер Бадлер (фр.: Charles Pierre Baudelaire; 9 красавіка 1821 — 31 жніўня 1867, Парыж) — французскі паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сімвалам літаратурнага і артыстычнага дэкадансу. Яго творы, у прыватнасці паэтычны зборнік «Кветкі зла» (фр.: Les fleurs du mal), былі прызнаныя класікай французскай літаратуры. Біяграфічныя звесткіШарль Бадлер нарадзіўся ў Парыжы. Пасля смерць бацькі (1827), мастака і высокаадукаванага чалавека, хлопчык жыве разам з маці (з імі жыве яшчэ пакаёўка Марыэта, якой Бадлер пасля прысвеціць верш). Неўзабаве маці зноў бярэ шлюб, з афіцэрам Апікам. У 1839 Ш. Бадлер выключаны з калежа Луі Вялікага. Ён вядзе «шалапутнае» жыццё ў Парыжы, дзе знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. У 1841 генерал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю. Вярнуўшыся ў Парыж у 1842, Шарль Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая грала ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарло» (La Fanfarlo), навелу, што была надрукаваная ў 1847 годзе. З 1844 над Ш. Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога; затое ўбачыў свет «Салон 1845 года» (Salon de 1845), водгук на жывапісную выставу. Сярод іншага ён піша «Парады літаратарам-пачаткоўцам», надрукаваныя ў 1846. Быў і кароткі раман з Мары Дабрэн, камедыйнай акторкай. Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года, выдаваў дэмакратычна-рэспубліканскую газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх. Шарль Бадлер знаёміцца з творчасцю Эдгара Алана По, перакладаннем якога займаецца з 1848 да 1865. Доўгія гады Ш. Бадлер застаецца для сваіх сучаснікаў эсэістам, перакладчыкам, мастацкім крытыкам, але не паэтам. ТворчасцьДрукаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Выпрацаваў новую кандэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кнізе «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) выяўлена трагічная карціна свету ахопленага шаленствам эазбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вялікага горада. Аўтар эборніка артыкулаў пра франц. мастацгва і л-ру «Рамантьгчнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э. По і перакладаў яго твораў. На беларускую мову вершы Ш. Бадлера перакладалі Ю. Гаўрук, У. Жылка, З. Колас, С. Ліхадзіеўскі, А. Хадановіч, Алег Мінкін. Беларускія пераклады
Зноскі
Спасылкі
Тэксты ў інтэрнэце
На французскай
На англійскай |
Portal di Ensiklopedia Dunia