Шарпілаўка (Гомельскі раён)
Шарпі́лаўка[2] (трансліт.: Šarpilaŭka, руск.: Шарпиловка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Шарпілаўскага сельсавета. ГісторыяРанняя гісторыя![]() Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з канца XVIII стагоддзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да маёнтка Гомель, дзяржаўная ўласнасць[3]. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Беліцкім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла Гомель і Гомельскае староства ў вечнае спадчыннае валоданне расійскаму палкаводцу Пятру Румянцаву-Задунайскаму «для забавы». У 1834 годзе ўласнасць графа Івана Паскевіча, у Хомінскай эканоміі Гомельскага маёнтка. Пасля 1861 года ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, 2 крупарушкі, кузня, карчма. Дзейнічала народнае вучылішча, на 1907 год было 60 вучняў. У 1908 годзе было 1108 дзесяцін зямлі, уласнасць шарпілаўскай сельскай грамады[4], была царква.
Найноўшы часУ 1918 годзе землі былі ахоплены антыбальшавіцкімі выступленнямі[5]. У пачатку сакавіка 1918 года тэрыторыя тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Гомельшчыне быў утвораны штаб украінскіх вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы[5]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, занята Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня[6]. 16 студзеня 1919 года бальшавіцкія ўлады забралі тэрыторыі ў склад Савецкай Расіі. У 1920 годзе на землях працягваліся антыбальшавіцкія выступленні[7]. У 1926 годзе ў Шарпілаўцы былі паштовы пункт, школа, лаўка. 6 снежня 1926 года тэрыторыя была перададзена з складу Расійскай СФСР у склад Беларускай ССР (другое ўзбуйненне БССР). З 8 снежня 1926 года цэнтр Шарпілаўскага сельсавета Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Гомельскага, з 10 лютага 1931 года Лоеўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Абарона краіны», былі 2 кузні, 2 ветракі, 2 конныя крупарушкі. У Другую сусветную вайну з 25 жніўня 1941 года пад акупацыяй Германіі[8]. У часе акупацыі вёска была часткова спалена, забіта 29 чалавек[9]. Вызвалена ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года.
Спіс вуліц
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Этнаграфія і археалогіяУ 1903—1904 гадах Шарпілаўку наведаў этнограф Вячаслаў Костка, які зрабіў фотаздымкі паселішча і жыхароў. Мова жыхароў Шарпілаўкі зафіксавана ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» (1975—1982)[11]. У пачатку XX стагоддзя было запісана гарадзішча паміж Шарпілаўкай і Хамінкай[12]. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia