Шуміліна (станцыя)
Шумі́ліна (трансліт.: Šumilina, руск.: Шумилино)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Шуміліна; на лініі Віцебск — Полацк, паміж станцыяй Язвіна і прыпыначным пунктам Добрына. На станцыі чатыры пад’язныя і пяць станцыйных пуцей, вядзецца грузавая работа[3]. Гісторыя![]() Адкрыта 17 кастрычніка 1866 года. Будынак вакзала — двухпавярховы. Пабудаваны паводле распрацаванага для Дынабургска-Віцебскай чыгункі тыповага праекту вакзалаў 2-га класа. На першым паверсе былі памяшканні для пасажыраў (залы чакання I, II і III класаў, буфет, туалетны пакой) і адміністрацыі станцыі (для начальніка, памочніка начальніка, тэлеграф, білетныя касы). На другім паверсе былі кватэры начальніка станцыі, ягонага памочніка і іншых работнікаў. Акрамя вакзала, у комплекс станцыі ўваходзілі воданапорная вежа, пакгаўз, чыгуначныя майстэрні, а таксама былі пабудаваны жылыя дамы для персаналу і Свята-Мікалаеўская царква. Царква, майстэрні і воданапорная вежа да нашага часу не захаваліся[4]. Да 1962 года станцыя мела назву Сіроціна (па назве мястэчка, што знаходзіцца за 9 кіламетраў ад Шуміліна)[5]. У лістападзе 2014 года перад будынкам станцыі быў усталяваны бюст Паўлу Мельнікаву . Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам тэлеграмы пра адкрыццё чыгуначнай лініі ў 1866 годзе[6]. У кіноНа шумілінскім вакзале здымалі адну са сцэн фільма «Чорная бяроза»[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia