Эміль Верхарн
Эміль Верха́рн (фр.: Émile Verhaeren; 21.5.1855, Сент-Аман каля Антверпена, Бельгія — 27.11.1916) — бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на французскай мове. БіяграфіяСкончыў езуіцкі калегіум і юрыдычны факультэт Брусельскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Маладая Бельгія» (1881). Аўтар паэтычных зборнікаў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (1904—11), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), мастацкіх біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываеннай публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915). У паэзіі Э. Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У. Уітмена і французскіх сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М. Багдановіча, які пераклаў на беларускую мову верш «Паўстанне». Творы Э. Верхарна перакладаў на беларускую мову Л. Баршчэўскі. Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia