Сінайская Праваслаўная Царква
Сінайская праваслаўная царква (Сінайская архіепархія) — найстаражытная і самая малалікая аўтаномная праваслаўная царква, уваходзіць у склад Іерусалімскага патрыярхата. Узначальваецца архіепіскапам Сінайскім, Фаранскім і Раіфскім, які адначасова з’яўляецца ігуменам манастыра Святой Кацярыны. Пра старажытнасць Сінайскай архіепархіі сведчаць матэрыялы Халкідонскага сабору дзе ў «Чыне мітраполій і архіепархій апостальскага прастола Святога Граду» на 24-м месцы згадваецца архіепархія «гары Сіная».[2] Пяты Усяленскі сабор паставіў Сінайскую архіепархію ў ранг аўтакефальных цэркваў у сілу пададзеных манастыру Святой Кацярыны імператарам Юстыніянам прывілеяў. У 681 годзе, калі епіскап Фаранскі быў пазбаўлены кафедры за монафеліцтва, епіскапская кафедра была перанесена ў манастыр Святой Кацярыны і яго ігумен стаў епіскапам Фарана, а крыху пазней у яго падпарадкаванне перайшла епархія Райта (Раіфа).[1] Напачатку VIII стагоддзя ўсе хрысціяне Сінайскага паўвострава знаходзіліся пад юрысдыкцыяй сінайскага архіепіскапа. Пасвячэнне сінайскага архіепіскапа з VII стагоддзя здзяйсняе іерусалімскі патрыярх (яго імя заўсёды ўзгадваецца падчас набажэнства ў манастыры) у юрысдыкцыю якога манастыр перайшоў у 640 годзе пасля заваявання Егіпта мусульманамі, у сувязі з цяжкасцямі ў падтрымання зносін з канстанцінопальскім патрыярхатам. Але афіцыйна аўтаномія ад канстанцінопальскага патрыярхата была атрымана толькі ў 1575 годзе (пацверджана ў 1782 годзе).[1] Сінайская царква складаецца з манастыра Святой Кацярыны на Сінайскім паўвостраве і шэрагу падворкаў: 3-х у Егіпце і 14-ці па-за Егіптам: 9-ці — у Грэцыі, 3-х — на Кіпры, 1-го — у Ліване і 1-го — у Турцыі (Стамбул).[3] Найбуйнейшым падворкам архіепархіі лічыцца падворак «Джувані» у Каіры (на падворку афіцыйна пражывалі многія Сінайскія архіепіскапы). У XIX — пачатку XX стагоддзяў царква мела падворкі ў Расійскай Імперыі — Бесарабіі, Кіеве і Тыфлісе. Колькасць вернікаў Сінайскай праваслаўнай царквы складае 900 чалавек (1986).[1] Прадстаяцель з 1973 года — высакапраасвяшчэнны Даміян (Самартзіс).[4] Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia