Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (кананічная)

Украінская аўтакефальная праваслаўная царква кананічная
Асноўная інфармацыя
Прызнанне аўтакефаліі не прызнана
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Украіны Украіна і ўкраінская дыяспара
Мова набажэнстваў украінская, у замежных прыходах таксама на мясцовых мовах
Каляндар юліянскі
Сайт Афіцыйны сайт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Кананічнай

Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (кананічная) — некананічная праваслаўная юрысдыкцыя, якую стварыў у 2004 годзе свяшчэннік Алег Кулік. У 2002 годзе ён перайшоў ў арганізацыю «Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Саборнапраўная - Паўночнай і Паўднёвай Амерык», дзе быў узведзены ў епіскапы для Украіны з імем Маісей. У 2004 годзе абвясціў аб выбранні сабе мітрапалітам, утварыўшы, такім чынам новую юрысдыкцыю і ўзяўшы тытул Мітрапаліт Кіева і Украіны. 18 чэрвеня 2005 года прыняў тытул «Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны».

Да Маісея прерайшлі каля 15 прыходаў са свяшчэннікамі са складу Кіеўскага патрыярхата ў Фастаўскім раёне Кіеўскай вобласці, а таксама мноства іншых «незалежных» і іншых епіскапаў — з калумбіі, Эквадора, група епіскапаў, якая называла сабе УАПЦ у дыяспары і інш. Маісей пачаў праводзіць малазразумелыя рэформы, у выніку чаго яго юрысдыкцыю пакінулі некалькі епіскапаў, якія ўтварылі Украінскую Аўтаномную Праваслаўную царкву ў Амерыцы, куда перайшо яшчэ некалькі епіскапаў і святароў. Пасля гэтага становішча царквы стабілізавалася. Дзяржаўнай орэгістрацыі не мае.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya